30 траўня 2026, Субота, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парад Перамогі ў Маскве стаў адным з самых кароткіх у гісторыі

74
Парад Перамогі ў Маскве стаў адным з самых кароткіх у гісторыі

Упершыню замест тэхнікі на Чырвоную плошчу вывелі паўночнакарэйцаў.

У парадзе, які адбыўся на Чырвонай плошчы Масквы 9 мая, упершыню ўзялі ўдзел вайскоўцы Паўночнай Карэі. Яны прайшлі асобнай калонай. Пра гэта паведамляе Astra.

«На Чырвонай плошчы парадны разлік Карэйскай народнай арміі пад камандаваннем старшага палкоўніка Чхэ Юн Уна. Байцы Карэйскай народнай арміі плячо ў плячо з расійскімі вайскоўцамі ўнеслі вагомы ўклад у вызваленне Курскай вобласці ад «неанацысцкіх захопнікаў», праявіўшы пры гэтым масавы гераізм, самаахвярнасць і адвагу», — сказаў дыктар, які каментаваў парад.

Як адзначыла The Moscow Times, сёлета парад у Маскве доўжыўся ўсяго 45 хвілін і стаў адным з самых кароткіх у гісторыі.

«Ён аказаўся амаль у два разы карацейшы за юбілейны парад-2025, які доўжыўся каля 1,5 гадзіны. У 2024 годзе парад доўжыўся крыху больш за 50 хвілін: трансляцыя пачалася а 10:00 мск і завяршылася каля 10:52. Толькі ў 2023 годзе парад быў супастаўны з цяперашнім: ён доўжыўся каля 47 хвілін», – піша выданне.

Пры гэтым варта адзначыць, што само шэсце войскаў па Чырвонай плошчы доўжылася каля 10 хвілін — разам з паўночнакарэйцамі.

Акрамя таго, як адзначаецца, упершыню за 19 гадоў парад у Маскве правялі без вайсковай тэхнікі.

«Дэманстрацыю зброі ў трансляцыі парада замянілі відэакадрамі: гледачам паказалі ролік з дэманстрацыяй дронаў і ядзернай зброі. У ім былі паказаны «ўзоры найноўшай расійскай тэхнікі», у прыватнасці беспілотнікі, а таксама атамныя падводныя лодкі «Архангельск» і «Князь Уладзімір», – гаворыцца ў паведамленні.»

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках