Расія ўсю ноч скаланалася ад выбухаў
5- 3.05.2026, 9:07
- 4,658
З-за атак дронаў спынілі працу маскоўскія аэрапорты Шереметьево і Внуково.
У ноч на 3 мая невядомыя дроны масіравана атакавалі Ленінградскую вобласць РФ. Пад удар маглі апынуцца аб'екты партавай інфраструктуры. Пра гэта паведамляюць мясцовыя паблікі і маніторынгавыя каналы.
У розных раёнах Ленінградскай вобласці раздаваліся выбухі, жыхары паведамлялі пра гукі пралётаў дронаў і працу супрацьпаветранай абароны.
Губернатар рэгіёна Аляксандр Драздзенка паведаміў пра нібыта 59 знішчаных дронаў.
На гэтым фоне часова прыпыніў працу пецярбургскі аэрапорт Пулково. Паводле даных Расавіяцыі, ён не прымае і не адпраўляе рэйсы. Такая ж сітуацыя і ў «Шереметьево» і «Внуково».
У Ленінградскай вобласці рэжым небяспекі атакі БПЛА ўвялі каля 23:00 па маскоўскім часе. Гэта адзін з найбуйнейшых налётаў на рэгіён, абвешчаных расійскімі ўладамі, за апошні час.