3 траўня 2026, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць экс-кіраўніка свайго Офіса

11
Зяленскі ўвёў санкцыі супраць экс-кіраўніка свайго Офіса
Андрэй Багдан
Фота: EPA

Яго дзеянні пагражаюць нацыянальным інтарэсам Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 2 мая падпісаў указ аб увядзенні персанальных санкцый у дачыненні да некалькіх фізічных асоб. У гэтым спісе — экс-кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Андрэй Багдан.

У паведамленні на сайце Прэзідэнта Украіны гаворыцца, што «санкцыі прымянілі ў дачыненні да ўкраінскага юрыста Андрэя Багдана», бо яго дзеянні і іншых асоб, якія трапілі ў гэты спіс, «пагражаюць нацыянальным інтарэсам, бяспецы, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

«Абмежавальныя меры, у прыватнасці, прадугледжваюць: пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны, блакаванне актываў, спыненне гандлёвых аперацый, прадухіленне вываду капіталу за межы Украіны, спыненне дзеяння або прыпыненне ліцэнзій і іншых дазволаў, забарону на прыватызацыю і арэнду дзяржаўнай маёмасці.

Санкцыі ўведзеныя на 10 гадоў, акрамя бестэрміновага пазбаўлення дзяржаўных узнагарод Украіны», — гаворыцца ў тлумачэнні.

Андрэй Багдан — юрыст паводле адукацыі. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2019 года Багдан быў дарадцам па юрыдычных пытаннях кандыдата Уладзіміра Зяленскага. У інтэрв’ю «Украінскай праўдзе» ён распавядаў, што асабіста ўгаварыў Зяленскага балатавацца ў прэзідэнты.

Пасля перамогі на выбарах у маі 2019 года Зяленскі прызначыў Багдана кіраўніком Офіса Прэзідэнта. У лютым 2020 года Багдан быў зняты з пасады, пасля чаго пачаў публічна крытыкаваць палітыку Зяленскага.

Сам Зяленскі распавядаў «Украінскай праўдзе», што думаў прызначыць Андрэя Багдана генеральным пракурорам, але заўважыў, што яго «ўлада псуе, робіць канфліктным», і прыняў рашэнне звольніць яго.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках