3 траўня 2026, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон дазволіў ШІ працаваць з дакументамі пад грыфам «сакрэтна»

4
Пентагон дазволіў ШІ працаваць з дакументамі пад грыфам «сакрэтна»
Фота: Getty Images

Гэта адбылося ўпершыню.

Мінабароны ЗША зняло абмежаванні на выкарыстанне новага пакалення алгарытмаў штучнага інтэлекту для працы з сакрэтнай дакументацыяй, піша Defence Express.

Да гэтага агэнтныя ШІ выкарыстоўваліся для працы са справаздачамі, фінансавай дакументацыяй, стратэгічнымі дакументамі і г. д. Такая праца была абмежаваная несакрэтным узроўнем доступу. А цяпер агэнтныя ШІ будуць выкарыстоўвацца і для працы з дакументацыяй і над задачамі сакрэтнага ўзроўню.

У Галоўным упраўленні лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту Пентагона (CDAO) паведамілі, што допуск атрымалі восем вядучых кампаній: SpaceX, OpenAI, Google, Nvidia, Reflection, Microsoft, Amazon Web Services і Oracle.

Сярод найбольш вядомых прадуктаў гэтых кампаній, даступных грамадзянскім карыстальнікам на камерцыйным рынку: ChatGPT, Gemini, CoPilot. Таксама гэтыя кампаніі прапануюць карпаратыўныя рашэнні, а Nvidia вядомая як вядучы распрацоўшчык механізмаў для ШІ.

Аналітыкі выдання патлумачылі, што агэнтны ШІ ўзаемадзейнічае з сістэмай праз праграмныя інтэрфейсы і можа самастойна выконваць комплексныя задачы. Для параўнання: калі «традыцыйнаму генератыўнаму ШІ» чалавек павінен ставіць паслядоўныя задачы і пастаянна з ім узаемадзейнічаць, то агэнтнаму ШІ можна задаць канчатковую мэту. «І ён будзе аўтаномна паслядоўна выконваць неабходныя для гэтага асобныя задачы і працэсы, паралельна навучаючыся», — гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках