У Мінску Renault паехаў на чырвоны і пратараніў BMW
6- 23.05.2026, 12:27
- 3,396
З’явілася відэа аварыі.
Дзяўчына атрымала траўмы пры сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў на скрыжаванні ў Мінску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Аварыя адбылася ўвечары 22 мая. Папярэдне ўстаноўлена, што 22-гадовы кіроўца Renault, рухаючыся па вуліцы Прытыцкага, выехаў на скрыжаванне з вуліцай Няманскай на чырвоны сігнал святлафора, у выніку чаго сутыкнуўся з BMW.
У аварыі траўмы атрымала 24-гадовая пасажырка Renault. Дзяўчыну даставілі ў бальніцу для абследавання.