У Дзятлаве мясцовы жыхар учыніў начную стральбу па дарожных знаках
2- 21.05.2026, 18:19
- 1,872
Што было далей.
У Дзятлаве мясцовы жыхар учыніў начную стральбу па дарожных знаках і пашкодзіў лабавое шкло прыпаркаванага аўтамабіля. Эксперты высветлілі тып пісталета, які выкарыстаў парушальнік, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
Балістычная экспертыза ўстанавіла, што пісталет выраблены заводскім спосабам і з'яўляецца пнеўматычным газабалонным пісталетам. Сярэдняя дулевая энергія дадзенага пісталета пры эксперыментальнай стральбе склала 2,4 Дж.
«Малады чалавек расказаў супрацоўнікам міліцыі, што набыў зброю на адной з лічбавых платформаў для анлайн-пакупак. Патлумачыць свой учынак не змог, як і прадставіць неабходныя дакументы на пнеўматычную зброю», — паведамілі ў камітэце.
Міліцыя праводзіць праверку.