У Жлобінскім раёне маланка ўдарыла ў пілараму
2- 20.05.2026, 23:23
- 2,812
Пачаўся пажар.
Выратвальнікі ліквідавалі пажар на пілараме ў Жлобінскім раёне. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС уначы: здарэнне адбылося ў вёсцы Праскурні.
Калі пажарныя падраздзяленні прыбылі на месца, там ужо ва ўсю моц бушавала адкрытае гарэнне — гарэў драўляны склад, а таксама складзеныя стосы дроў.
Выратвальнікі аператыўна справіліся з агнём і цалкам ліквідавалі пажар. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Дакладная прычына ўзгарання пакуль высвятляецца. Аднак сярод асноўных версій разглядаецца ўздзеянне прыродных сіл, у прыватнасці ўдар маланкі.