3 траўня 2026, Нядзеля, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC: У Башкартастане і Татарстане наспявае незадаволенасць Крэмлём

10
BBC: У Башкартастане і Татарстане наспявае незадаволенасць Крэмлём

З-за рэкордных страт гэтых рэгіёнаў у вайне.

Па стане на канец мая 2026 года Башкартастан і Татарстан страцілі ў вайне супраць Украіны 18 116 чалавек, што на 20% больш за ўсе савецкія страты за час вайны ў Афганістане.

Усяго акупацыйная армія РФ страціла ў вайне на тэрыторыі Украіны больш за 216 тысяч салдат, піша BBC са спасылкай на даныя з адкрытых крыніц.

BBC нагадала, што падчас вайны ў Афганістане, якая цягнулася 10 гадоў, загінула больш за 15 000 грамадзян СССР. У 1980-х гадах гэта лічылася вельмі вялікімі стратамі. Але цяпер расійская армія, якая ў 2022 годзе па загадзе дыктатара Уладзіміра Пуціна пачала паўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, губляе яшчэ больш салдат.

Паводле даных з адкрытых крыніц, 9500 выхадцаў з Башкартастана ўжо загінулі на фронце, яшчэ 8000 чалавек — з Татарстана. Гэтыя два рэгіёны даўно займаюць першыя месцы сярод усіх суб'ектаў РФ па колькасці пацверджаных загінулых. У іншых рэгіёнах лічбы могуць быць большыя, але там менш актыўныя валанцёры і грамадскія арганізацыі, якія збіраюць адпаведную інфармацыю.

Крэмль усімі спосабамі спрабуе схаваць сапраўдныя страты акупацыйнай расійскай арміі ў вайне супраць Украіны. Напрыклад, расіяне хаваюць некаторых сваіх загінулых у брацкіх магілах і выкарыстоўваюць мабільныя крэматорыі.

Расійская ўлада стараецца браць у войска жыхароў так званых дэпрэсіўных раёнаў, каб іх лёсам менш цікавілася грамадскасць. Акрамя таго, у Расіі мала каго цікавіць статыстыка зняволеных, завербаваных на вайну супраць Украіны і загінулых на фронце.

Паводле даных Генштаба ЗСУ, з 24 лютага 2022 года па 2 мая 2026 года акупацыйная армія РФ страціла ў вайне супраць Украіны больш за 1,3 млн чалавек забітымі і параненымі. За гэты час украінскія байцы знішчылі вялікую колькасць варожай вайсковай тэхнікі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках