3 траўня 2026, Нядзеля, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ пабудавалі на перадавой сакрэтны падземны горад даўжынёй у паўкіламетра

13
ЗСУ пабудавалі на перадавой сакрэтны падземны горад даўжынёй у паўкіламетра
Ваеннае падземнае сховішча (ілюстрацыйнае фота)
Фота: Прэс-служба «Метінвеста»

Маштабы ўразілі нават замежных гасцей з краін НАТА.

Украінскія дэсантнікі пабудавалі на ўсходніх ускраінах Слав’янска падземны горад даўжынёй амаль 500 метраў, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых падземных укрыццяў на лініі фронту.

Там ёсць паркінг для грузавікоў, кухня як у рэстаране і трэнажорная зала, паведаміла ТСН.ua, журналістка якога пабывала ў гэтых акопах у Данецкай вобласці, дзе дыслокуюцца воіны 81-й асобнай аэрамабільнай Слабажанскай брыгады ДШВ.

«Гэта цэлы армейскі гарадок даўжынёй амаль паўкіламетра, дзе воіны не толькі жывуць, але і хаваюць цяжкую тэхніку. Маштабы падземелля ўразілі нават замежных гасцей з краін НАТА», — гаворыцца ў матэрыяле.

Укрыццё пабудавана як складаны лабірынт. Гэта зроблена наўмысна: калі варожая ракета або КАБ разбурыць адну частку тунэля, іншая павінна выстаяць.

Глыбіня залягання калідораў вагаецца ад 1,5 да 4 метраў.

Інфраструктура падземнага гарадка ўключае:

падземны паркінг: у тунэлях свабодна перамяшчаюцца пікапы і нават вялікія грузавікі;

прафесійная кухня: кухар Максім, які ў мірным жыцці працаваў у рэстаране, дапамагаў праектаваць кухню так, каб яна не саступала прафесійнай. Тут воінаў кормяць гарачымі стравамі, напрыклад, сырным супам;

камунікацыі: пад зямлёй праведзены вада і каналізацыя, а таксама абсталяваныя спальныя месцы;

трэнажорная зала: паколькі байцы могуць не выходзіць на паверхню тыднямі, яны абсталявалі месца для заняткаў спортам, каб кампенсаваць «сядзячую працу» перад экранамі манітораў.

Журналісты адзначылі, што каб проста прайсці па калідоры ад аднаго ўваходу да другога ў ўмераным тэмпе, спатрэбілася 2 хвіліны 40 секунд.

«Байцы жартуюць, што ў такім доўгім калідоры можна нават уладкоўваць прабежкі», — гаворыцца ў матэрыяле ТСН.ua.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках