Вэнс: У планы ЗША не ўваходзіць атрыманне Расіяй узбагачанага урану Ірана
5- 19.05.2026, 22:54
Віцэ-прэзідэнт ЗША абверг інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ.
Перадача Расіі іранскага ўзбагачанага урану не ўваходзіць у планы ЗША. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, паведамляе Clash Report. Такім чынам ён пракаментаваў інфармацыю СМІ пра тое, што Тэгеран разглядае магчымасць перадачы ўзбагачанага урану Расіі замест ЗША ў рамках мірнай здзелкі.
«Атрыманне Расіяй узбагачанага урану Ірана цяпер не ўваходзіць у нашы планы. Гэта ніколі не ўваходзіла ў нашы планы. Я не ведаю, адкуль узяліся паведамленні пра гэта», — заявіў ён.
Акрамя таго, Вэнс адзначыў, што перамовы ЗША і Ірана знаходзяцца на добрым этапе, але існуе і ваенны варыянт, да якога Вашынгтон не імкнецца.
17 мая іранскае агенцтва Fars паведамляла, што ЗША вылучылі пяць умоў для працягнення перамоў па Іране, і сярод іх ёсць пункт аб вывазе з Ірана 400 кілаграмаў узбагачанага урану.