24 траўня 2026, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль уехаў у натоўп у італьянскай Мадэне

9
Аўтамабіль уехаў у натоўп у італьянскай Мадэне

Восем пацярпелых.

У італьянскім горадзе Мадэна аўтамабіль уехаў у групу людзей, пасля чаго вадзіцель паспрабаваў напасці з нажом. У выніку пацярпелі восем чалавек, у чатырох з іх дыягнаставаныя цяжкія траўмы, усім спатрэбілася шпіталізацыя. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Паводле папярэдніх звестак, якія прыводзіць мэр горада Масіма Меццаці, машына выехала на тратуар, збіла веласіпедыста, а затым наехала на 55-гадовую жанчыну, прыціснуўшы яе да вітрыны крамы. У пацярпелай зафіксаваныя найбольш сур'ёзныя траўмы, уключаючы пераломы абедзвюх ног.

Фота: LaPresse/AP Photo/dpa/picture alliance

Відавочцы распавялі, што аўтамабіль рухаўся па цэнтры горада з хуткасцю каля 100 км/гадз. Пасля наезду вадзіцель паспрабаваў уцячы, аднак яго пачалі пераследаваць мінакі. Падчас спробы ўцёкаў ён, нібыта, напаў з нажом на аднаго з пераследнікаў, пасля чаго быў затрыманы мясцовымі жыхарамі і перададзены паліцыі.

Паводле дадзеных мясцовых СМІ, за рулём знаходзіўся 31-гадовы грамадзянін Італіі мароканскага паходжання Салім Эль-Кудры. Паведамляецца, што ён нарадзіўся ў правінцыі Бергама, мае эканамічную адукацыю і пражывае ў раёне Мадэны. Таксама адзначаецца, што на момант інцыдэнту ён не знаходзіўся пад уздзеяннем спіртнога або наркотыкаў і раней не меў праблем з законам.

Фота: LaPresse/AP Photo/dpa/picture alliance
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках