У Беларусі забаранілі сушанае манга з В'етнама
3- 16.05.2026, 12:26
- 4,036
Фрукт цяпер нельга ўвозіць і прадаваць.
Дзяржстандарт забараніў увозіць і прадаваць у краіне сушанае манга з В'етнама, выявіўшы ў ім перавышэнне дазволеных доз харчовых дабавак.
Забарона ўведзена з 16 мая. Вытворца манга — NODAVI FOOD CO., LTD (В'етнам), імпарцёр у краіну — ТАА «ДЕЖА».
Сярод парушэнняў выявілі перавышэнне бяспечнай нормы ўтрымання кансерванта — дыяксіду серы (E220): амаль у два разы больш за дапушчальны ўзровень. Таксама ў фрукце выяўлены сінтэтычны фарбавальнік тартразін (E102), які ўвогуле не быў пазначаны на пакаванні, і яго таксама занадта шмат — амаль утрая вышэй за норму.
