10 траўня 2026, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, які ганарар атрымала Мэрыл Стрып за ролю ў фільме «Д’ябал носіць Прада 2»

1
Стала вядома, які ганарар атрымала Мэрыл Стрып за ролю ў фільме «Д’ябал носіць Прада 2»
Мэрыл Стрып у вобразе Міранды Прыстлі

Актрыса дамовілася і аб буйных сумах для сваіх калег.

Камедыйная драма «Д’ябал носіць Прада 2» (The Devil Wears Prada 2), якая нядаўна выйшла на вялікія экраны, прынесла не толькі аглушальны поспех галоўным акцёрам, але і немалыя ганарары.

Як піша выданне Variety, стужка ўжо перавысіла свой бюджэт і сабрала 300 мільёнаў долараў у пракаце за першы тыдзень. А вось вядомая актрыса Мэрыл Стрып, якая сыграла гераіню Міранду Прыстлі, атрымала 12,5 мільёна долараў за здымкі ў фільме. Паводле чутак, зорка настаяла на такім жа ганарары для сваіх калег — Эн Хэтэуэй і Эмілі Блант.

Інсайдары дадалі, што ўсе тры актрысы таксама атрымаюць выгадныя бонусы ад касавых збораў — кожная з іх можа зарабіць яшчэ больш за 20 мільёнаў долараў, калі сіквел і надалей будзе збіраць поўныя залы гледачоў.

Дарэчы, паводле сюжэту фільма «Д’ябал носіць Прада 2» галоўная гераіня — рэдактарка Міранда — сутыкнецца з праблемамі ў модным глянцы. Аднак адзіны чалавек, які можа выратаваць сітуацыю, — гэта яе былая асістэнтка Эмілі — персанаж Эн Хэтэуэй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках