24 чэрвеня 2026, Серада, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага высмеялі новую расійскую «Герань-5»

14
У Зяленскага высмеялі новую расійскую «Герань-5»

Жаласная копія «Фламінга».

Новая расійская рэактыўная ракета-дрон «Герань-5», якую паказалі падчас параду 9 мая ў Маскве, з’яўляецца спробай скапіраваць украінскую крылатую ракету «Фламінга». Аднак расійская распрацоўка істотна саступае ўкраінскай па характарыстыках. Пра гэта заявіў саветнік Прэзідэнта Украіны і былы кіраўнік Мінстратэгпрама Аляксандр Камышын, паведамляе LIGA.net.

Паводле яго слоў, вонкавае падабенства паміж расійскай «Геранню-5» і ўкраінскай FP-5 «Фламінга» тлумачыцца тым, што расіяне спрабавалі скапіраваць украінскую распрацоўку.

Камышын падкрэсліў, што расійскі дрон мае прыблізна ў дзесяць разоў меншую далёкасць палёту і баявую частку, чым украінскі «Фламінга». Па ацэнцы саветніка прэзідэнта, паводле сваіх магчымасцяў «Герань-5» знаходзіцца дзесьці паміж украінскімі ракетамі-дронамі «Пекло» і «Паляніца».

Ён таксама рэзка раскрытыкаваў расійскую навінку, заявіўшы, што на пятым годзе поўнамаштабнай вайны Расіі няма чаго прадэманстраваць, акрамя «жаласнай копіі» ўкраінскай зброі.

Што вядома пра ўкраінскую «Фламінга»

Паводле ваеннай класіфікацыі «Фламінга» фармальна кодыфікаваны як беспілотнік. У той жа час у кампаніі Fire Point тлумачылі, што такое рашэнне звязана з працэдурай сертыфікацыі і больш хуткім допускам узбраення да выкарыстання.

Распрацоўшчыкі заяўляюць, што далёкасць «Фламінга» складае да 3000 кіламетраў, а максімальная маса баявой часткі — 1150 кг.

Для параўнання, паводле звестак украінскай разведкі, расійская «Герань-5» мае баявую частку каля 90 кг і далёкасць паражэння прыблізна 1000 км.

«Фламінга» ўжо выкарыстоўвалі для удараў па РФ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней паведамляў, што менавіта «Фламінга» выкарыстоўвалі для ўдару па расійскім ваенным заводзе ў Чабаксарах 5 мая. Паводле яго слоў, ракеты-дроны пераадолелі больш за 1500 км.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках