Украіна атаквала базу расійскага флоту новым сакрэтным узбраеннем
3- 8.04.2026, 11:07
- 10,236
Раней пра яго не было інфармацыі.
Падчас удару па марской ваеннай базе Расіі ў Наварасійску Украіна, верагодна, выкарыстала свой новы беспілотны катэр.
Пра гэта паведаміў ваенны журналіст Дылан Малясаў, спасылаючыся на кадры, распаўсюджаныя расійскімі рэсурсамі, піша Defence blog.
Надводны беспілотнік, які зацікавіў экспертаў, рухаўся ў складзе групы катэраў.
«Тое, што вылучала гэты беспілотны катэр, — бачная кулямётная станцыя з дыстанцыйным кіраваннем на карпусе. Падобна, што гэтае ўзбраенне прызначана для абароны судна ад іншых беспілотнікаў», — напісаў эксперт.
Украіна актыўна развівае свае беспілотнікі, прыстасоўваючы іх да новых рэалій вайны. На ўзбраенні ёсць сямейства беспілотных катэраў Sea Baby у розных канфігурацыях, уключна з кулямётнымі турэлямі і ракетнымі ўстаноўкамі.
Эксперт падкрэсліў важнасць порта Наварасійска для Расіі. Менавіта туды ўцёк Чарнаморскі флот РФ, ратуючыся ад удараў Украіны. Цяпер ЗСУ працягваюць спробы знішчыць рэшткі ваенных караблёў РФ.
