8 красавiка 2026, Серада, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноччу ў Маладзечне гарэў цэх

1
Ноччу ў Маладзечне гарэў цэх

Плошча ўзгарання склала каля 600 квадратных метраў.

Ноччу ў Маладзечне адбыўся пажар у рамонтна-інструментальным цэху аднаго з прадпрыемстваў на вуліцы Вялікі Гасцінец.

Як паведамілі ў МНС, агонь ахапіў дах будынка — плошча ўзгарання склала каля 600 квадратных метраў. Пажар удалося ліквідаваць.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.

У тушэнні пажару былі задзейнічаныя 10 адзінак тэхнікі МНС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках