Z-прапагандысты рыхтуюць расіян да «цяжкіх падзей»
2- 8.04.2026, 7:39
- 6,924
Расійская прапаганда запанікавала.
Украінскі журналіст Дзяніс Казанскі прааналізаваў апошнія трывожныя заявы расійскіх ваенных блогераў і Z-прапагандыстаў, што ўжо сталі свайго роду традыцыяй. Аўтар указаў на відавочны рост панікі сярод расіян з-за паспяховых удараў УСУ па тыловай інфраструктуры РФ, піша «Дыялог».
Адзін з прапагандыстаў ужо проста прызнае: атакі ўкраінскіх дронаў па портах і розных прамысловых аб’ектах наносяць істотную эканамічную шкоду і робяць амаль немагчымай гандлёвую лагістыку. Нават лаяльныя Крамлю блогеры прызнаюць, што такія ўдары прыводзяць да шматмільённых стратаў расійскага бюджэту.
Расійскія блогеры таксама адзначаюць, што Украіна значна павялічыла вытворчасць дронаў і тэхналагічны ўзровень беспілотнікаў. Сучасныя БПЛА здольныя дзейнічаць на дзесяткі кіламетраў ўглыб — да 40–60 км, абыходзіць сістэмы выяўлення і літаральна выпальваць тыловыя лакацыі.
Z-прапагандысты адкрыта прызнаюць няздольнасць расійскай СПА эфектыўна супрацьстаяць такім атакам і прагназуюць надзвычай цяжкае для арміі РФ лета.
«Насамрэч, я ўсіх вас хачу падрыхтаваць да цяжкіх падзей 2026 года. Так, безумоўна, мы будзем наступаць (…) Тым не менш людзей, якія жывуць у тыле, я хачу падрыхтаваць да складанага лета 2026 года, таму што праціўнік да гэтага вельмі сур’ёзна падрыхтаваўся», — сказаў блогер Юрый Падаляка.