Расія і Кітай заблакавалі праект рэзалюцыі ААН па Армузскім праліве
5- 7.04.2026, 20:07
- 3,570
Рэзалюцыю падрыхтаваў Бахрэйн.
Савет Бяспекі ААН не прыняў рэзалюцыю, якая прадугледжвае прымяненне сілы супраць Ірана для разблакавання Армузскага праліву. Расія і Кітай наклалі вета, паведамляе Bloomberg. За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 11 членаў Савета Бяспекі, яшчэ двое ўстрымаліся.
Рэзалюцыю падрыхтаваў Бахрэйн. Дакумент прадугледжвае права міжнародных сіл выкарыстоўваць «усе неабходныя сродкі» для забеспячэння свабоднага судаходства ў праліве. 3 красавіка Расія, Кітай і Францыя ўжо блакіравалі праект рэзалюцыі. Краіны выступілі супраць фармулёвак, якія дазваляюць ужыванне сілавых мер.
Армузскі праліў — ключавы маршрут паставак нафты і газу з краін Персідскага заліва. Пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля 28 лютага Іран фактычна заблакаваў судаходства ў праліве. Пазней Тэгеран дазволіў праход па маршруце сяброўскім краінам, уключаючы Расію, Кітай і Індыю. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагражаў Ірану наступствамі ў разе адмовы заключыць здзелку і разблакаваць Армузскі праліў.