7 красавiка 2026, aўторак, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы дэпутат Вярхоўнага Савета Генадзь Цярэня

5
Памёр былы дэпутат Вярхоўнага Савета Генадзь Цярэня

Ён дамагаўся імпічменту для Лукашэнкі.

Памёр дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ склікання Генадзь Цярэня, паведаміла ў Facebook актывістка Валянціна Святская. Яму было 77 гадоў, перадае «Зеркало».

Генадзь Цярэня быў сябрам Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформах Вярхоўнага Савета. У 1996-м быў сярод ініцыятараў збору подпісаў за імпічмент у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, узгадваў ягоны калега Павал Знавец.

«Памятаю, як ён нёс з двара, дзе тэатр Янкі Купалы, у адміністрацыю Лукашэнкі зварот ад дэпутатаў з патрабаваннем расследавання абставін знікнення [экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара] Ганчара. Колькі гадоў прайшло», — расказала ў каментары да паста Святскай журналістка Любоў Лунёва.

Развітанне з Генадзем Цярэнем пройдзе 8 красавіка з 12.00 да 13.00 у зале па адрасе вул. Куляшова, 49, Мінск.

Вярхоўны Савет ХІІІ склікання — першы парламент незалежнай Беларусі. Лічыцца апошнім дэмакратычна абраным беларускім парламентам. Дэпутаты пачалі працу 9 студзеня 1996 года — а ўжо 27 лістапада Аляксандр Лукашэнка на падставе праведзенага па ягонай ініцыятыве рэферэндуму пастанавіў спыніць дзейнасць. Пасля гэтага з лаяльных 110 дэпутатаў была сфармавана Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу першага склікання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках