Відэафакт: ЗСУ нанеслі ўдар па лагістыцы РФ у Запарожжы
- 30.04.2026, 22:54
Знішчана тэхніка і транспарт.
Украінскія вайскоўцы нанеслі серыю удараў па лагістыцы расійскіх войск у Запарожжы і паразілі шэраг транспартных сродкаў.
Пра гэта Сілы беспілотных сістэм паведамілі ў Facebook.
Аператары асобнай брыгады беспілотных сістэм Nemesis паразілі пікап са сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, аўтамабілі тыпу «буханка», легкавыя аўтамабілі, грузавікі і транспарт з прычэпамі.
Адпаведнае відэа баявой працы было апублікавана ў сацсетках.
«Яны парушаюць лагістычнае забеспячэнне, зрываюць падвоз боепрыпасаў, паліва і правіянту, ускладняюць эвакуацыю параненых і абмяжоўваюць манеўры падраздзяленняў як у наступе, так і ў абароне», — патлумачылі вайскоўцы.
У Сілах беспілотных сістэм падкрэсліваюць, што менавіта ўдары па транспарце маюць стратэгічнае значэнне, бо без лагістыкі расійскія падраздзяленні губляюць здольнасць эфектыўна дзейнічаць на полі бою.