У Беларусі асудзілі былога лідара «Маладога фронту»
3- 30.04.2026, 17:15
- 1,014
Фота: RFE/RL
Яўген Скочко атрымаў тры гады калоніі паводле палітычных абвінавачанняў.
Яўгена Скочко абвінавацілі па арт. 361‑4 КК РБ — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Таксама яму інкрымінавалі «паклёп» і «абразу Лукашэнкі», а таксама «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», — піша «Хрысціянская візія».
Яўген Скочко — юрыст, прадпрымальнік, шматдзетны бацька. У пачатку 2000‑х ён быў адным з лідараў арганізацыі «Малады фронт» і актыўным удзельнікам БХД, аднак з сярэдзіны 2000‑х гадоў адышоў ад палітыкі.
Пазней займаўся будаўніцтвам храмаў і аказваў юрыдычную дапамогу людзям.
Раней пра яго крымінальны пераслед публічна не паведамлялася. Зараз Яўген Скочко ўтрымліваецца ў СІЗА‑3 у Гомелі.