30 красавiка 2026, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда расказаў, як Уладзімір Зяленскі расчуліў яго да слёз

2
Анджэй Дуда расказаў, як Уладзімір Зяленскі расчуліў яго да слёз
Анджэй Дуда

Часам адзін учынак можа змяніць усё.

Былы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда быў да слёз расчулены смеласцю Уладзіміра Зяленскага, калі той адмовіўся пакідаць Кіеў на самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю журналісту Дзмітрыю Гардону, піша УНІАН.

«Я ніколі не забуду, што тады Уладзімір Зяленскі сказаў мне 23 лютага за некалькі гадзін да расійскай агрэсіі, калі мы развітваліся тут, у Кіеве, калі я ад'язджаў у Польшчу, калі я абдымаў яго на развітанне і быў шчыра так расчулены, што ў мяне тады былі слёзы на вачах», — узгадвае экс-прэзідэнт Польшчы.

Паводле слоў Дуды, тады Зяленскі сказаў яму, што застанецца ў Кіеве разам з сям’ёй і будзе змагацца «да канца».

«Ніколі не забуду, што ён мне сказаў. Ён сказаў мне: «Анджэй, калі Пуцін думае, што ён будзе захопліваць Украіну так жа, як захопліваў Крым у 14-м годзе, без бою, што ён прыйдзе — і як у Данецк і Луганск яны проста ўвайшлі, і там толькі нямногія абараняліся, — што так і будзе, дык ён памыляецца», — расказаў Дуда.

Былы прэзідэнт Польшчы адзначыў, што адчувае «бязмежную павагу» да Зяленскага і лічыць яго рашэнне застацца ў сталіцы найважнейшым фактарам, які дапамог Украіне паспяхова абараняцца на самым пачатку.

«[Расіяне] жа хацелі б захапіць Уладзіміра Зяленскага, і, верагодна, гэта скончылася б яго смерцю. Таму гэта сапраўды была велізарная ахвяра, на якую ён тады быў гатовы пайсці, за што я адчуваю да яго бязмежную павагу як тадышні прэзідэнт, а сёння былы прэзідэнт Польшчы», — сказаў Дуда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках