Украінскія лётчыкі на знішчальніках Су-27 выконваюць баявыя задачы пад пагрозай варожай СПА
- 29.04.2026, 20:03
Відэа.
Лётчыкі 39-й брыгады тактычнай авіяцыі на самалётах Су-27 выконваюць баявыя задачы ў самых гарачых раёнах уздоўж лініі фронту.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, працуючы ва ўмовах пастаяннай пагрозы з боку супрацьпаветранай абароны праціўніка, лётчыкі паспяхова выконваюць пастаўленыя задачы і вяртаюцца на аператыўныя аэрадромы з вынікам.
«Працягваем набліжаць нашу Перамогу!» — пракаментавалі відэа ў камандаванні.
На апублікаваных кадрах зафіксаваныя рэальныя эпізоды баявой працы украінскіх лётчыкаў.