Беларускіх школьнікаў накормяць паўфабрыкатамі
3- 29.04.2026, 14:36
Улады лічаць, што гэта зробіць харчаванне «смачным і здаровым».
Кіраўнік беларускага ўрада Аляксандр Турчын правёў рабочую сустрэчу па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання. Па выніках мерапрыемства былі выпрацаваны падыходы, якія датычацца «паляпшэння арганізацыі харчавання ў школах».
Будзе пашырана выкарыстанне паўфабрыкатаў у школьным харчаванні.
«Усе гэтыя меры накіраваны на тое, каб школьнае харчаванне было больш разнастайным, смачным і здаровым, і кожны школьнік меў магчымасць атрымаць харчаванне ў школе», — удакладнілі ва ўрадзе.