У Хабараўскім краі ўчынены замах на генерала, які кіраваў разняй у Бучы
6- 29.04.2026, 13:49
- 3,636
Яго спрабавалі падарваць.
28 красавіка ў вайсковым гарнізоне, размешчаным у вёсцы Князе-Валконскае-1 у Хабараўскім краі, спрабавалі падарваць генерал-маёра Азатбека Амурбекава. Яго называюць «мясніком Бучы» — менавіта ён камандаваў расійскімі войскамі ў гэтым горадзе.
Як піша ВЧК-ОГПУ са спасылкай на свае крыніцы, бомба была закладзена ў паштовую скрыню на лесвічнай пляцоўцы дома 55. Адзін чалавек загінуў (камандзір батальёна вучэбнай сувязі падпалкоўнік Кузьменка), яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. Асабовы склад быў падняты па трывозе. Лёс генерала невядомы, бо інцыдэнт адразу быў засакрэчаны.
З 2023 года Азатбек Амурбекаў з'яўляецца начальнікам 392-га Акруговага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў Усходняй вайсковай акругі. У 2022 годзе Амурбекаў узначальваў 64-ю асобную мотастралковую брыгаду, якая дзейнічала ў Бучы.