3 траўня 2026, Нядзеля, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сашы, грошы дзе?

10
Сашы, грошы дзе?

Беларуская нафтавая галіна ў Расіі скончыла мінулы год са стратамі, не бачанымі за ўсю гісторыю.

Каласальныя інвестыцыі, якія беларускія ўлады на працягу дзесяцігоддзяў выдаткавалі на набыццё і пашырэнне свайго нафтаздабыўнога бізнесу ў Расіі, летась не проста не прынеслі аддачы. Яны раптоўна «трансфармаваліся» ў амаль 34 млн долараў страт. Страт — рэкордных у гісторыі беларускага нафтавага праекта ў Расіі. Страт, можна сказаць, у асабліва буйным памеры. Пра якія, увогуле, трэба пытацца і ў генеральнага дырэктара «Беларуснафты», «сенатара» Аляксандра Ляхова, і ў яго цёзкі-пратэжэ: «Сашы, грошы — дзе?»

Ёсць рэкорд

Як паглядзеў planbmedia.io, на 18 млн долараў (1,5 млрд расійскіх рублёў) сышла летась у мінус нафтавая кампанія «Янгпур». Справаздач усіх беларускіх кампаній яшчэ няма, але з гэтай сумай «Янгпур» бясспрэчна прэтэндуе на лідарства ў рэйтынгу самых стратных бізнесаў краіны.

Гэтая кампанія з ліцэнзіямі на здабычу нафты і газу ў Ханты-Мансійскім аўтаномным акрузе была набытая ў 2013 годзе «Беларуснафтай» на расійскім аўкцыёне, каб ператварыць у рэальнасць мару беларускіх уладаў — мець нафтавыя радовішчы па-за межамі краіны. Спробы былі ў Венесуэле, Іране, у выніку атрымалася ў Сібіры.

Наладка бізнесу пры новым уладальніку патрабавала намаганняў. Таму ў 2013–2014 гадах кампанія была ў мінусе. Але з тых часоў — дзякуючы інвестыцыям з метраполіі і спрыяльнай рыначнай кан'юнктуры — гэтага не было ні разу. Да 2025-га года. Больш за тое, «Янгпур» увайшла ў шэрагі галоўных здабытчыкаў даходаў у беларускую казну. У 2020–2023 гадах (за выключэннем 2022 года) яна штогод пастаўляла туды не менш за 10–20 млн долараў чыстага прыбытку ў эквіваленце, а ў 2024-м — і ўвогуле звыш 35 млн.

Беларускім уладам «Янгпур» дасталася ад папярэдняга ўладальніка як актыў-банкрут. Не выключана, што ў гэты статус яна вернецца пры іх. Мінулым годам спробу абвесці «Янгпур» банкрутам зрабіла адно з рэгіянальных падраздзяленняў Федэральнай падатковай службы.

Ішлося пра суму ўсяго каля 20 тыс. долараў, і ў выніку ў сакавіку бягучага года пазоў быў адкліканы. Але праблема, калі меркаваць па даных той жа падатковай, застаецца. «Янгпур» пры рэкордных стратах завінаваціўся па падатках і зборах расійскай казне амаль 5,5 млн долараў у эквіваленце.

І яшчэ адзін

Яшчэ 2 млн долараў толькі па падатках і зборах павінна ў Расіі звязаная з «Янгпурам» цеснымі карпаратыўнымі, тэхналагічнымі і кадравымі ніткамі нафтасэрвісная «дачка» «Беларуснафты» «Беларуснафта-Сібір».

А яшчэ гэтая кампанія павінна звыш 10 млн долараў сваім камерцыйным кантрагентам, якія прад'явілі ёй у 2025-м і пачатку 2026 года больш за 120 пазоваў.

Чым «Беларуснафта-Сібір» расплачвацца з расійскімі камунальшчыкамі, пастаўшчыкамі абсталявання і камплектацыі, невядома: страта, якую яна атрымала па выніках 2025 года, не нашмат меншая, чым у «Янгпура» — каля 14,5 млн долараў.

І ён — таксама рэкордны ў яе гісторыі, якая вядзецца з 2008 года. Да таго ж аб'ём страт перавышае сукупную суму чыстага прыбытку, які «Беларуснафта-Сібір» зарабіла за ўвесь час сваёй працы на расійскай Поўначы.

І ты, Брут…

Карціну жахлівай сітуацыі з беларускай нафтавай галіной у Сібіры дапаўняе трэцяя юрасоба «Беларуснафты» — будаўнічая кампанія «Белсеверстрой».

Калі 2024 год яна скончыла з прыбыткам, то мінулы — з 1,5 млн долараў страт. Бягучая запазычанасць «Белсеверстроя» па падатках перавышае паўмільёна долараў. І яшчэ ў бягучцы — з дзясятак пазоваў да «Янгпура», па частцы з якіх, як яго даччыная арганізацыя, будаўнікі выступаюць суадказчыкамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках