Z-каналы: «Афрыканскі корпус» Мінабароны Расіі пакідае Кідаль
2- 26.04.2026, 21:49
- 2,024
Расія страчвае пазіцыі ў Малі.
Z-каналы пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра эвакуацыю з Кідаля падраздзяленняў «Афрыканскага корпуса» Мінабароны Расіі. Раней прарасійскія сілы адмаўлялі сцвярджэнні пра захоп паўстанцамі Кідаля ў Малі.
Паралельна Telegram-каналы, звязаныя з «Афрыканскім корпусам» і ЧВК «Вагнера», апублікавалі відэа калоны расійскай тэхнікі, якая рухаецца пад радасныя воклічы баевікоў. Сцвярджаецца, што адбываецца «эвакуацыя параненых і цяжкай тэхнікі АК з паўднёвай базы Кідаля».
Пазней Telegram-канал, звязаны з ЧВК «Вагнера», напісаў, што Узброеныя сілы Малі і «Афрыканскі корпус» пакінулі Кідаль, а таксама забралі целы забітых расіян.