У Расіі знішчылі буйную партыю сала з Беларусі
2- 26.04.2026, 16:52
- 3,862
Што стала прычынай рашэння?
Рассельгаснагляд у сакавіку затрымаў беларускі грузавік, які вёз у Маскву 20,4 тоны замарожанага свінага тлушчу, вырабленага ў Мінскай вобласці Стаўбцоўскім мясакансервавым камбінатам. Напярэдадні стала вядома, што ўсю прадукцыю знішчылі. Вось чаму.
«Першасны дакументарны кантроль выявіў у перавозчыка падроблены ветэрынарны сертыфікат з фальсіфікаванымі адзнакамі пра нібыта праведзены спецыялістамі Рассельгаснагляду ветэрынарны кантроль. Пры непасрэдным аглядзе грузу ўстаноўлена, што на пагрузачных паддонах адсутнічаюць адбіткі клеймаў, якія пацвярджаюць правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы тлушчу беларускай ветэрынарнай службай.
У ходзе далейшага расследавання 3 красавіка 2026 года быў атрыманы афіцыйны адказ ад Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь, які не пацвердзіў заяўленыя ў суправаджальных дакументах паходжанне і бяспеку прадукцыі», — гаворыцца ў тлумачэнні на сайце Рассельгаснагляду.
21 красавіка 2026 года партыя была ўтылізаваная. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле расійскага заканадаўства.