У Мінску адкрылі сезон фантанаў
1- 24.04.2026, 21:56
Фотафакт.
24 красавіка ў Мінску афіцыйна пачаўся сезон працы гарадскіх фантанаў, піша выданне Times.by.
Усяго на балансе «Мінскзелянбуду» знаходзяцца 42 фантаны, якія размяшчаюцца ў буйных парках і скверах горада. З іх тры пакуль не працуюць, бо знаходзяцца на рэканструкцыі. Напрыклад, фантан «Сталіца» плануюць запусціць пасля рамонту ў бліжэйшы час, а яшчэ два — каля ДК МАЗ і на вуліцы Пятра Глебкі — фактычна перабудаюць нанова з заменай абсталявання і камунікацый.
Большасць фантанаў будзе працаваць штодзённа з 11:00 да 21:00, але ў выхадныя і святы графік можа змяняцца.
Да адкрыцця сезона ў Мінску рыхтаваліся загадзя: чыстылі фарсункі, абслугоўвалі помпы, рамантавалі вадаправоды і правяралі бяспеку абсталявання.
Сярод мінскіх фантанаў ёсць і асабліва прыкметныя. Найвышэйшы — «Шырма» каля Нацыянальнай бібліятэкі, дзе струмені вады дасягаюць каля 20 метраў. Найбольшая чаша знаходзіцца каля Вялікага тэатра, а адзін з самых складаных па канструкцыі — фантан «Перамога» ў аднайменным парку.





