Лукашэнка абвясціў пра пасадкі ім жа прызначаных «губернатараў»
6- 24.04.2026, 20:52
- 4,120
Дыктатар заявіў, што яны «адной нагой у турме».
«Губернатары» рэгіёнаў Беларусі знаходзяцца «адной нагой у турме» праз дрэннае забеспячэнне захоўвання мінеральных угнаенняў. Пра гэта заявіў дыктатар Аляксандр Лукашэнка.
«Яшчэ раз хачу «губернатараў папярэдзіць», каб у нас з вамі потым не было непрыемных размоў, а будуць вельмі непрыемныя, калі мне камітэт дзяржаўнага кантролю, вось яны мне даклалі, што ёсць праблемы, і праблемы нямалыя па захаванасці ўгнаенняў. Хлопцы, ну вы проста адной нагой у турме», — сказаў Лукашэнка.
Паводле слоў узурпатара, яго папярэджанне «эканамічна абгрунтаванае». Ён звярнуў увагу, што сёння на міжнародных рынках назіраюцца велізарныя цэны на азотныя ўгнаенні — а з-за чыноўнікаў яны прападаюць.
«Ну не бярыце іх, не можаце захаваць — не бярыце», — дадаў ён.