24 красавiка 2026, Пятніца, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы паказалі «лясную зефірку»

У Белавежскай пушчы паказалі «лясную зефірку»

Фотафакт.

Нацпарк «Белавежская пушча» распавёў пра незвычайнага насельніка — «лясную зефірку», піша БелТА.

Ён рухомы, але нагадвае грыб.

Аднак у пэўных умовах можа заставацца без руху.

На тэрыторыі пушчы знайшлі грыбападобны арганізм — энтэрыдыум дожджавікавы (Reticularia lycoperdon). І гэта не хто іншы, як прадстаўнік слізевікоў.

Яго адметнасць у тым, што на выгляд гэта белавата-крэмавая пена, але яна здольная перамяшчацца. Жывіцца бактэрыямі, дражджамі і неарганічнымі часціцамі.

«Пры неспрыяльных умовах яна падсыхае і ператвараецца ў нерухомы склероцый», — патлумачылі ў аддзеле аховы лесу і лясной гаспадаркі Нацыянальнага парку.

Выглядае ж пена вельмі своеасабліва. Здаецца, што яна паветраная, узбітая, а на рухомасць — ні намёку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках