ЗСУ разграмілі базу ФСБ на Арабатскай стрэлцы
1- 24.04.2026, 17:45
- 2,978
Гэта глыбокі тыл акупантаў.
Уначы на 23 красавіка пад удар украінскіх БПЛА трапіла база ФСБ Расіі ў акупаванай вёсцы Шчасліўцава, што на Арабатскай стрэлцы. Спецслужбы РФ панеслі значныя страты падчас гэтай аперацыі.
Падрабязнасці раскрыў расійскі Telegram-канал «Дасье шпіёна».
Акупанты размясціліся на тэрыторыі пансіяната «Экспрэс». Да лініі фронту — каля 150 км, гэта глыбокі тыл акупантаў. Нягледзячы на такую адлегласць, да іх дабраліся украінскія дроны.
Паводле дадзеных канала, у выніку аперацыі двое супрацоўнікаў ФСБ Расіі загінулі, яшчэ 10 атрымалі раненні.
«Знішчаныя пяць будынкаў, якія выкарыстоўваліся як месцы пражывання, сталовая, збройная, склад з БК (боепрыпасамі — рэд.), згарэлі 4 аўтамабілі», — паведаміў канал.