24 красавiка 2026, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Пуціна падае

3
Рэйтынг Пуціна падае

Вынікі апытання ВЦІОМ выйшлі з затрымкай.

Дзяржаўнае агенцтва ВЦІОМ зафіксавала чарговае зніжэнне рэйтынгу адабрэння дзейнасці расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Згодна з апублікаванымі ў пятніцу вынікамі чарговага штотыднёвага апытання, узровень адабрэння Пуціна зніжаецца сёмы тыдзень запар. Статыстыка з’явілася на сайце ВЦІОМ на дзве гадзіны пазней звыклага часу публікацыі, адзначае «Агенцтва».

Узровень адабрэння дзейнасці Пуціна за тыдзень знізіўся на 1,1%, склаў 65,5%. Ніжэйшыя паказчыкі былі толькі больш як чатыры гады таму, да расійскага ўварвання ва Украіну. Яшчэ ў лютым 2026 года гэты паказчык складаў 74%. Зніжаецца і іншы паказчык — рэйтынг даверу да Пуціна: на пытанне аб даверы станоўча адказалі 71% апытаных ВЦІОМ, што на 1 працэнт менш, чым тыднем раней.

Зніжаюцца і ўзроўні падтрымкі ўрада і яго кіраўніка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках