У працы ChatGPT адбыўся збой
2- 20.04.2026, 18:16
Чат-бот не адказвае на запыты карыстальнікаў.
У працы ChatGPT зафіксаваны збой, паводле звестак сэрвісу Downdetector.
На старонцы статусу OpenAI паведамляецца: «Карыстальнікі не могуць адкрыць ChatGPT і Codex. Мы вывучаем згаданую праблему з пералічанымі паслугамі».
Пры спробе зайсці на старонку ChatGPT у браўзеры з’яўляецца паведамленне пра праблему з просьбай паспрабаваць яшчэ раз у бліжэйшы час.