Беларус Шкурын забіў за «Катовіце» ў матчы з лідарам чэмпіянату Польшчы
- 13.04.2026, 19:39
- 1,884
Відэафакт.
У 28-м туры чэмпіянату Польшчы па футболе «Катовіце» былі ў гасцях у «Леха» — і згулялі ўнічыю 3:3.
Другі гол у гасцей на 60-й хвіліне забіў беларускі форвард Ілля Шкурын, які выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 73-й хвіліне.
З 46 ачкамі «Лех» застаецца лідэрам чэмпіянату. «Катовіце» з 40 ачкамі дзеліць 6-е месца з «Ракуўам». Да тройкі — усяго 3 ачкі.