Пад Віцебскам рабочыя знайшлі каменны крыж пачатку XVII стагоддзя
2- 1.04.2026, 18:53
- 1,958
На ім ёсць загадкавыя надпісы.
Зямляныя работы ў Віцебскім раёне абярнуліся гістарычнай знаходкай. У вёсцы Кароўка супрацоўнікі «Віцебскводаканала» дасталі з зямлі масіўны каменны крыж.
Артэфакт знайшлі 30 сакавіка. Пасля гэтага рабочыя звязаліся з гісторыкамі, і ўжо на наступны дзень крыж даставілі ў Віцебск. Пра знаходку паведамілі ў сацсетках супрацоўнікі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Крыж занадта масіўны, таму для пад'ёму спатрэбілася спецыяльная тэхніка. Знаходку прывезлі ў будынак віцебскай ратушы.
Цяпер артэфакт будуць вывучаць спецыялісты і расшыфроўваць надпісы, якія ёсць на ім. Паводле папярэдняй ацэнкі, знаходка можа адносіцца да пачатку XVII стагоддзя.

