Эвалюцыя хамства
38- Андрэй Макарэвіч
- 31.03.2026, 13:52
- 29,684
А ўжо народ-баганосец падхапіў з асалодай.
Цвярджэнне, што чалавецтва хутка і катастрафічна падурнела, падобна, праўдзівае толькі часткова — чалавецтва такім было заўсёды. Проста ў залежнасці ад таго, праз якія перыяды праходзіць свет, гэта праяўляецца ў большай або меншай ступені.
Вось што адназначна расквітнела пышным колерам — гэта хамства. Пачалося ўсё з палітычных тэлешоў і ўвогуле нядаўна — я памятаю надзвычай цікавыя праграмы тыпу «Да бар’ера!» — апаненты спрачаліся, і ніхто адзін аднаму не хаміў! (Штосьці дазваляў сабе Жырыноўскі, але на сённяшнім фоне гэта дзіцячы лепет).
Пачалося так хутка і прыкметна, што я не мог адкінуць адчуванне — гэта ўказанне зверху. Амаль адначасова хамства стала працоўнай мовай расійскіх паўнамоцных прадстаўнікоў. А ўжо народ-баганосец падхапіў з асалодай. А што, можна было?
Хамства захліснула інтэрнэт. Ляціць яно заўсёды ад незнаёмых людзей (знаёмыя ж табе не хамяць, праўда?) Хамства заўсёды бездарнае. Яго адзіная задача — вывесці цябе з раўнавагі. І ўсё.
Паколькі я не дазваляю сабе адказваць на хамства хамствам (хоць многія знаходзяць у гэтым асалоду), для мяне дыялог у гэтым месцы канчаецца — найчасцей нават не распачаўшыся. Магу вельмі зрэдку паслаць хама ў сраку, але гэта, на мой погляд, усяго толькі рэкамендацыя кірунку руху. Можна, вядома, часам падчышчаць стужку, але нудна і брыдка — як падціраць за іншымі.
Цікава, якая эвалюцыя хамства на іншых моўных прасторах?
Андрэй Макарэвіч, «Фэйсбук»