Беларусь падоўжыла забарону на ўвоз шэрагу тавараў з тэрыторыі Літвы
1- 31.03.2026, 10:26
- 1,364
Да канца 2027 года.
«Урад» падоўжыў абмежаванні на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскую мяжу. Адпаведную пастанову 30 сакавіка падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Ідзецца пра забарону, якая дзейнічае з 1 красавіка 2024 года і датычыцца тавараў, што ўвозяцца ў краіну для наступнага продажу. Раней яе ўжо некалькі разоў падаўжалі — цяпер абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.
Пералік тавараў застаўся без змяненняў. У яго, у прыватнасці, уваходзяць вада, алкагольная прадукцыя (піва, віно, вермут і іншыя напоі), воцат, шыны і пакрышкі. Раней са спісу выключылі тавары секанд-хэнд, а таксама знялі абмежаванні для транзітных перавозак.
Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на тавары для асабістага карыстання, а таксама на прадукцыю, вынятую або канфіскаваную па іншых падставах.