3 траўня 2026, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца замежнай літаратуры абвергла папулярны міф пра Пушкіна

58
Настаўніца замежнай літаратуры абвергла папулярны міф пра Пушкіна
Аляксандр Пушкін

Ці ёсць у расійскай культуры хоць што-небудзь сваё?

Украінская настаўніца замежнай літаратуры Аліна Мец абвергла міф пра самабытную творчасць рускага пісьменніка Аляксандра Пушкіна. Яна адзначае, што сюжэты да сваіх твораў паэт ствараў не сам, а пазычаў у папярэднікаў.

Свае разважанні з гэтай нагоды яна апублікавала ў сацсетцы TikTok. Настаўніца патлумачыла, якія менавіта творы Пушкін узяў за аснову, і назвала яго майстрам плагіяту.

Так, настаўніца адзначае, што сюжэт для знакамітага свайго твора «Казка пра рыбака і рыбку» расійскі паэт узяў у братоў Грым.

«Забудзьцеся пра рускі каларыт, бо гэтая казка з'яўляецца калькай з нямецкай казкі братоў Грым «Пра рыбака і яго жонку», «Мёртвая царэўна» — гэта іхняя ж «Беласнежка», — тлумачыць Аліна Мец.

@film.mets Ці краў Пушкін сюжэты ў сусветных класікаў? #настаўніца #літаратура #буктокпа-ўкраінску ♬ Little Sparrow - Paul Alan Morris

Адзначым, што рускі пісьменнік узяў за аснову прозаічны твор і стварыў вершаваную казку, крыху змяніўшы сюжэт: у казцы братоў Грым гаворка ідзе пра рыбу-камбалу, тады як у Пушкіна — пра залатую рыбку; таксама Пушкін у свой твор дадаў эпізоды з карытам, чаго не было ў арыгінале.

Настаўніца адзначае, што «Залаты певень» Пушкіна цалкам, аж да дэталяў сюжэту, спісаны з навелы амерыканца Вашынгтона Ірвінга, а «Цар Салтан» пазычаны ў італьянца Карла Гоцы. Таксама ў паэме «Яўгеній Анегін» Пушкін увасобіў ідэі англійскага пісьменніка Джорджа Байрана.

Аліна Мец кажа, што рускі пісьменнік пазычаў сюжэты не толькі паэтычных твораў, але і гістарычнай прозы. Так, напрыклад, «Капітанская дачка» напісана паводле ідэй Вальтэра Скотта.

«Ці ёсць у той культуры хоць што-небудзь сваё?» — рытарычна пытаецца настаўніца.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках