17 сакавiка 2026, aўторак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Чэхіі: Беларусы заслугоўваюць права свабодна вызначаць сваю будучыню

Прэзідэнт Чэхіі: Беларусы заслугоўваюць права свабодна вызначаць сваю будучыню

Пётр Павел сустрэўся з Алесем Бяляцкім.

Санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі застаюцца апраўданымі да таго часу, пакуль ён працягвае кідаць у турмы сваіх крытыкаў і жорстка падаўляць грамадзянскія свабоды.

Пра гэта па выніках сустрэчы з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім заявіў прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел.

— Для мяне было гонарам вітаць праваабаронцу і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, які несправядліва правёў больш за 7 гадоў у беларускай турме, — напісаў Павел на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Ён падкрэсліў, што беларусы заслугоўваюць права свабодна і без знешняга ўмяшання вызначаць сваю будучыню.

У гэтым кантэксце, паводле яго слоў, Бяляцкі таксама нагадаў, што еўрапейскія краіны не павінны закрывацца ад грамадзян Беларусі — толькі так беларусы змогуць пераадолець навязаную ім ізаляцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках