19 красавiка 2026, Нядзеля, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін следам за Мінабароны пачаў «зачыстку» людзей Шайгу з Саўбеза

8
Пуцін следам за Мінабароны пачаў «зачыстку» людзей Шайгу з Саўбеза

Падрабязнасці.

Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін звольніў генерала Паўла Конавальчыка з пасады памочніка сакратара Савета бяспекі. Указ пра гэта апублікаваны на партале прававых актаў. Конавальчык — член каманды сакратара Саўбеза Сяргея Шайгу. Раней ён служыў пад ягоным кіраўніцтвам у Мінабароны і, паводле некаторых звестак, узначальваў войскі інфармацыйных аперацый. У апарат Саўбеза Конавальчык перайшоў у ліпені 2024 года, неўзабаве пасля новага прызначэння Шайгу. Амерыканскі аналітычны цэнтр CNA звязваў генерала з 85-м цэнтрам ГРУ, тэхнічным падраздзяленнем ваеннай разведкі. Мінюст ЗША лічыць, што ён адказвае за дзейнасць хакерскай групоўкі Fancy Bear, якую абвінавачвалі ў кібернападах на Дэмакратычную партыю ЗША, урады еўрапейскіх краін і міжнародныя арганізацыі, перадае The Moscow Times.

Звольненне Конавальчыка стала чарговым эпізодам маштабнай «чысткі» ў асяроддзі Шайгу. На цяперашні час амаль усе ключавыя фігуры з каманды экс-міністра або страцілі пасады, або сталі абвінавачанымі па крымінальных справах. За тыдзень да звальнення Конавальчыка быў затрыманы былы першы намеснік кіраўніка Мінабароны і адзін з бліжэйшых паплечнікаў Шайгу Руслан Цалікаў. Раней крымінальныя справы завялі на іншых намеснікаў экс-міністра: Дзмітрыя Булгакава, Паўла Попава і Цімура Іванова. Апошняга прысудзілі да 13 гадоў калоніі за крадзеж і растрату больш за 4 млрд рублёў. Таксама супраць Іванова расследуецца справа аб хабарах на 1,4 млрд рублёў.

У Савеце бяспекі на пасадзе памочніка Шайгу застаецца Аляксандр Бурачэнок, які таксама прыйшоў у ведамства ў 2024-м, а раней займаў аналагічную пасаду ў Мінабароны. Паводле даных «Независимой газеты», паводле функцыяналу Бурачэнок быў ад'ютантам Шайгу, а Конавальчык — яго медыйшчыкам. 31 студзеня 2025 года Пуцін прызначыў памочніцай сакратара Саўбеза Тамару Цягіну. Яна таксама звязаная з Шайгу і была яго памочніцай яшчэ з тых часоў, калі ён узначальваў МНС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках