17 красавiка 2026, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Румынія будуць сумесна вырабляць дроны

Украіна і Румынія будуць сумесна вырабляць дроны

БПЛА будуць вырабляць на тэрыторыі Румыніі.

Краіны падпісалі пагадненне аб сумеснай вытворчасці дронаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан падчас сумеснага брыфінгу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, перадае УНН.

Паводле слоў румынскага лідара, падчас перамоў бакі падрабязна абмеркавалі пытанні вайны ва Украіне і далейшую дапамогу Кіеву.

«У дакуменце, а таксама ў размовах, якія ў нас былі, мы гаварылі пра вайну ва Украіне і пра працяг падтрымкі, якую Румынія аказвае Украіне. Мы гаварылі пра наша супрацоўніцтва ў ваеннай сферы», – сказаў Дан.

Ён паведаміў, што адным з падпісаных дакументаў стала пагадненне аб сумеснай вытворчасці беспілотнікаў.

«Адзін з падпісаных дакументаў датычыць менавіта сумеснай вытворчасці дронаў у Румыніі», – адзначыў прэзідэнт.

Акрамя таго, бакі пацвердзілі падтрымку Украіны на міжнародным узроўні.

«Мы фактычна пацвердзілі нашу дыпламатычную падтрымку ва ўсіх фарматах, дзе мы можам гэта рабіць – у рамках Еўрапейскага саюза, НАТА і іншых міжнародных платформаў», – дадаў Дан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках