24 кастрычнiка 2026, Субота, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк

22
Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк
Сяргей Масляк

(Абноўлена) Ён знаходзіцца ў СІЗА.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што міністр прыродных рэсурсаў Сяргей Масляк быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА за атрыманне хабару.

«Яго ўзялі на гарачым. Я вас папярэджваў, што мы там не хапаем на вуліцы каго заўгодна. Швед (старшыня Вярхоўнага суда і былы генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед — Заўв. Charter97.org), а цяпер Гора Дзмітрый Юр'евіч (цяперашні генеральны пракурор — Заўв. Charter97.org) гэта жорстка кантралююць. Калі трэба — дакладваюць», — сказаў Лукашэнка.

Масляку 46 гадоў. Ён стаў міністрам у 2024 годзе, а да гэтага ўзначальваў Заводскі раён Мінска.

Пакуль дадатковыя падрабязнасці аб арышце і абставінах хабарніцтва не паведамляюцца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲