15 сакавiка 2026, Нядзеля, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх велізарным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды

8
Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх велізарным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды

Відэа.

Маладыя фермеры са Слуцкага раёна ўжо аднойчы здзівілі беларусаў велізарным кавалкам сала таўшчынёй 5 сантыметраў. Цяпер яны прадэманстравалі яшчэ адзін — інакш як «здароўны» яго не назавеш, заўважылі «Сильные новости».

У кадры хлопец падтрымлівае кавалак, а дзяўчына замярае рулеткай: атрымалася 160 сантыметраў у даўжыню і 55 — у шырыню.

«Потым будуць пытацца, дзе такія маманты водзяцца», — з усмешкай кажа дзяўчына.

Ролік пары ў Instagram набраў больш за 2 мільёны праглядаў і амаль 2 тысячы каментарыяў. Гледачы наперабой жартуюць наконт памераў кабанчыка, з якога зрабілі такі «кавалачак».

«З яго можна зрабіць стальніцу»;

«Вы там дыназаўра на сала пусцілі, нелюдзі?»;

«Мяняю гэты дыван на дыван з Узбекістана 5 на 11»;

«Я, атрымліваецца, беларускі кабанчык, такога ж памеру».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках