22 лютага 2026, Нядзеля, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве прачнуўся мясцовы «сіноптык», які прадказвае вясну

7
У Магілёве прачнуўся мясцовы «сіноптык», які прадказвае вясну

За 10 гадоў ён ні разу не памыліўся.

У Магілёўскім заасадзе пасля зімовай спячкі прачнуўся мядзведзь Федзя. За 10 гадоў мясцовы «метэаролаг» ні разу не памыліўся і прадказваў вясну. Пра гэта паведаміў дзяржаўны тэлеканал СТВ, піша «Зеркало».

У зімовы сон мядзведзь Федзя лёг 10 студзеня, адразу пасля вялікага снегападу. А днямі кудлаты і крыху схуднелы мядзведзь выйшаў з зімовай спячкі.

«З першай адлігай — яна была літаральна на выходных — ён і прачнуўся, але цяпер зноў лёг у спячку і трошкі дрымле», — расказаў загадчык вучэбнай лабараторыі «Заасад» Іван Ніжнікаў.

За 10 гадоў буры «метэаролаг» ні разу не памыліўся: калі мядзведзь прачнуўся — значыць, пацяпленне блізка. Амаль заўсёды абуджэнне Федзі супадае з Масленіцай.

Нагадаем, паводле прагнозаў сіноптыкаў, класічная зіма заканчваецца, маразы хутка адступяць, але трэба яшчэ крыху пацярпець. Ужо 22 лютага ўдзень на паўднёвым захадзе краіны будзе да +3°С. 23 лютага адліга і ападкі могуць распаўсюдзіцца на большую частку краіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках