Вучоныя даследавалі схільнасць дзяцей да матэматыкі
2- 20.02.2026, 21:45
- 1,352
Чаму адны любяць лічбы, а іншыя — не.
Лічбы і формулы пужаюць адных дзяцей, а іншых прыцягваюць. Чаму ж хтосьці са школьнікаў ніяк не можа дасягнуць поспеху ў матэматыцы? Даследчыкі са Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) знайшлі нечаканы адказ на гэтае пытанне, піша «Нож».
Вучоныя правялі эксперымент з удзелам 112 дзяцей у ўзросце ад сямі да дзесяці гадоў. Усім школьнікам прапанавалі вырашыць некалькі простых заданняў на параўнанне лічбаў і знакаў. Спачатку яны вызначалі, якое з двух лікаў больш. Потым эксперыментатары паказвалі ім групы кропак і зноў задавалі тое самае пытанне.
Дзякуючы эксперыменту даследчыкі змаглі зразумець, як мозг розных дзяцей распазнае лічбы і сімвалічныя лікі. Пры гэтым спецыялісты ацэньвалі не толькі правільнасць адказаў, але і ці атрымліваецца ў дзяцей вучыцца на сваіх памылках падчас усіх выпрабаванняў.
Вынікі выявілі выразную заканамернасць. Высветлілася, што дзеці, у якіх ёсць праблемы з матэматыкай, радзей шукалі новыя спосабы вырашэння задач пасля няўдачы. Паводле слоў вучоных, менавіта гэта адрознівала іх ад школьнікаў з развітымі матэматычнымі здольнасцямі.
Хесан Чанг, кіраўнік даследавання, патлумачыў: «Гэтыя парушэнні неабавязкова звязаныя толькі з матэматычнымі навыкамі і могуць праяўляцца і ў іншых сітуацыях».
Цяпер каманда хоча праверыць сваю гіпотэзу на больш разнастайнай выбарцы людзей. Магчыма, іх даследаванні дазволяць распрацаваць новыя спосабы працы з дзецьмі, якія маюць праблемы з паспяховасцю.