Сасновіч сенсацыйна выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Ганконгу
- 4.11.2026, 16:33
Беларуска перамагла суперніцу з топ-40.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (101-е месца ў сусветным рэйтынгу) працягвае перамагаць на турніры WTA-250 у Ганконгу. На гэты раз яна перамагла аўстралійку Талію Гібсан і выйшла ў чвэрцьфінал, піша Onlíner.
Матч супраць Гібсан, якая займае 36-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), атрымаўся напружаны і зацягнуўся на тры гадзіны. У пэўны момант беларусцы нават спатрэбілася медыцынская дапамога — на корт выклікалі фізіятэрапеўта.
У першым сэце мінчанка літаральна разграміла больш высокарэйтынгавую суперніцу (6:1), аднак потым пачаліся праблемы. Другі сэт выйграла аўстралійка (7:5), а лёс трэцяга вырашыўся на тай-брэйку, дзе мацнейшай аказалася Сасновіч — 7:6.
Наступнай суперніцай Сасновіч стане пераможца матчу паміж грэчанкай Марыяй Сакары і аўстралійкай Маей Джойнт.