СМІ: Пуцініст Стас П’еха сур’ёзна хворы
5- 4.11.2026, 13:28
- 3,968
Артыст ужо два месяцы не можа аднавіцца.
У расійскага спевака і пуцініста Стаса П’ехі узніклі сур’ёзныя праблемы са здароўем пасля перанесенай віруснай інфекцыі, піша «Главред».
Як пішуць расійскія СМІ, спявак прызнаўся, што ўжо каля двух месяцаў не можа аднавіцца пасля хваробы. Яго працягваюць мучаць ацёкі, галавакружэнні, моцная слабасць і праблемы з голасам.
Паводле слоў П’ехі, інфекцыю ён перанёс яшчэ два месяцы таму, аднак наступствы захворвання дагэтуль істотна ўплываюць на ягонае самаадчуванне.
Музыкант з іроніяй назваў гэты перыяд «двума месяцамі Дыснейленда», апісваючы чаргу непрыемных сімптомаў.
«Ацёкі, галавакружэнні, голас ёсць — няма, хадзіць магу — не магу, сядзець — ляжаць», — падзяліўся спявак.
Асабліва эмацыйна П’еха выказаўся пра лячэнне. Артыст прызнаўся, што незадаволены прэпаратамі, якія яму прапануюць, і лічыць, што яны не дапамагаюць справіцца з наступствамі хваробы.
«Проста скажыце: «Здыхні ўжо», — ёсць жа больш гуманныя спосабы. Альбо дайце якое-небудзь лякарства», — напісаў ён.
Пры гэтым П’еха не ўдакладніў, якім менавіта вірусам перахварэў, і не назваў дыягназ, які мог бы патлумачыць працяглыя сімптомы. Таксама артыст не паведаміў, ці праходзіць ён дадатковыя абследаванні і якое лячэнне яму прызначылі цяпер.