Даляр у Беларусі працягнуў імклівы рост
1- 3.11.2026, 13:47
- 3,070
Амерыканская валюта прыбавіла адразу больш за дзве капейкі.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 лістапада падаражэлі ўсе асноўныя замежныя валюты.
Даляр прыбавіў 2,30 капейкі — да 2,9779 рубля.
Еўра вырас на 1,13 капейкі — да 3,3295 рубля.
Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,07 капейкі. За 100 расійскіх рублёў даюць 3,6584 беларускага рубля.
Дзесяць юаняў падаражэлі на 0,53 капейкі — да 4,4549 рубля.