Аэрапорт Варшавы зачынілі з-за пагрозы выбуху на самалёце
- 3.11.2026, 13:25
- 3,384
На борце знаходзіўся 181 чалавек.
Аэрапорт «Варшава-Мадлін» у Польшчы часова зачынены з-за пазапланавай пасадкі самалёта, на борце якога, паводле паведамленняў, магла знаходзіцца выбуховая прылада. Пра гэта паведамляе прэс-служба аэрапорта.
А 11:54 паводле мінскага часу на борце Boeing 737 MAX, які ляцеў з Лондана і мусіў прызямліцца ў аэрапорце імя Шапэна, абвясцілі пра пагрозу выбуху. З-за гэтага самалёт здзейсніў пазапланавае прызямленне ў Мадліне. На борце знаходзіўся 181 чалавек.
«Пасля прызямлення самалёт быў накіраваны ў вызначанае месца, дзе ён застаецца ў чаканні далейшых рашэнняў і ўказанняў адпаведных службаў, у прыватнасці піротэхнічных каманд», — гаворыцца ў паведамленні аэрапорта.
Аэрапорт застаецца зачыненым да наступнага паведамлення. Экстранныя службы правяраюць атрыманае паведамленне пра пагрозу і забяспечваюць бяспеку ўсіх, хто знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта.